Ізраіль прывёў войскі ў стан павышанай гатоўнасьці на поўначы краіны, у раёне Галянскіх вышынь, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка вайскоўцаў.
Гэта адбылося пасьля таго, як Ізраіль выявіў «нестандартную актыўнасьць іранскіх сіл у Сырыі».
Армія абароны Ізраіля таксама разгарнула сілы супрацьпаветранай абароны на мяжы з Сырыяй. Акрамя таго, мясцовым уладам загадана падрыхтаваць бамбасховішчы для жыхароў рэгіёну.