Іран неадкладна адрэагаваў на заяву Дональда Трампа аб выхадзе ЗША з шматбаковага пагадненьня з Тэгеранам аб разьвіцьці іранскай ядзернай праграмы. «Гістарычнай памылкай» назвалі ў Тэгеране рашэньне Трампа.
Адначасова прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія «шкадуюць» аб рашэньні Вашынгтона.
На Галянскіх вышынях ізраільскія ўлады прынялі павышаныя меры бясьпекі. Адкрытыя бамбасховішчы, у стан трывогі прыведзены сілы самаабароны на Галянскіх вышынях. Прэмія-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху заявіў, што Дональд Трамп зрабіў «гістарычны крок» і падзякаваў ЗША за гэты крок.