«Каханьне ў Сэнт-Міклаш»: міжнародны фэстываль кветак ва Ўкраіне. Фотарэпартаж

Флярысты з усёй Украіны і з-за мяжы падрыхтавалі незвычайныя ружавыя кампазыцыі

Іосіф Барташ больш за 15 гадоў арандуе замак Сэнт-Міклаш і арганізуе незвычайныя фэсты.

У гэтым годзе акрамя ружаў флярысты выкарыстоўвалі і іншыя кветкі і матэрыялы

На ўваходзе ў замак — «ружавае дрэва»

«Гадзіньнік каханьня» — такую назву мае гэта кампазыцыя з ружаў

Кожная кампазыцыя мае ўласную назву, якая зьвязаная з каханьнем або мастацтвам

Кіяўлянін Мікалай адмыслова прыяжджае штогод на фэстываль і ўпрыгожвае кветкамі свой незвычайны байк

Напаўразбураныя памяшканьні ажываюць дзякуючы колерам і чалавечай увазе

Кветкавыя кампазыцыі разьмешчаныя на ўсёй прызамкавай тэрыторыі