Урад Расеі на чале зь Мядзьведзевым сыдзе ў адстаўку

Дзьмітры Мядзьведзеў

Урад Расеі на чале з Дзьмітрыем Мядзьведзевым у панядзелак пойдзе ў адстаўку. Аднак, верагодна, ужо праз суткі будзе абвешчана імя наступнага прэм’ер-міністра.

Як паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў Дзяржаўнай думе, у ніжняй палаце расейскага парлямэнту разьлічваюць ужо ў панядзелак, 7 траўня, пасьля інаўгурацыі Пуціна атрымаць прапанову прэзыдэнта аб кандыдатуры на пасаду старшыні ўраду, а на наступны дзень гэтае пытаньне будзе абмеркаванае на пасяджэньні Дзярждумы.

Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пацьвердзіў гэты сцэнар і паведаміў, што ў выпадку ўнясеньня прэзыдэнтам Расеі кандыдатуры на пасаду старшыні ўраду 7 траўня, Дзярждума разгледзіць пытаньне на найбліжэйшым пасяджэньні, якое намечана на 8 траўня.

У 2012 годзе імя кандыдата ў прэм’еры — ім, як і чакалася, стаў Дзьмітры Мядзьведзеў — было названае Ўладзімірам Пуціным менш чым праз дзьве гадзіны пасьля інаўгурацыі.