к сьцвярджаюць украінскія вайскоўцы, у пятніцу прыхільнікі самаабвешчанай «ДНР» зь мінамётаў адкрылі агонь па Маёрску, а ў суботу — па вёсцы Зайцава.
Акрамя таго, раніцай 5 траўня пад абстрэл патрапіў прапускны пункт «Гнутава», дзе ў той момант знаходзіліся дзясяткі мірных жыхароў. Пра забітых ці параненых падчас абстрэлу не паведамляецца. Кіраўніцва Ўкраіны абвінавачвае Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў.
Паводле дадзеных ААН, у зоне канфлікту за чатыры гады загінулі больш за 10 тысяч чалавека, зь іх траціна — цывільныя.
Сёлета 30 красавіка на Данбасе фармальна завершылася «антытэрарыстычная апэрацыя». Замест яе цяпер дзейнічае рэжым апэрацыі аб’яднаных сілаў.
Камандуючым прызначаны Сяргей Наеў, ён падпарадкоўваецца наўпрост прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку.