«Брытанская манархія дэмакратызуецца, а беларуская ўлада манархізуецца – роля нашчадка ўзрастае, а роля жанчыны мінімалізуецца»
Your browser doesn’t support HTML5
За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл аналізуем фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям'і, гаворым пра тое, чым адметная змагарка за гендэрную роўнасьць Мэган Маркл і спрабуем паглядзець на гэтую сьвецкую падзею зь беларускага ракурсу разам са студэнткай University College London Даніэлай Калядой зь Лёндану, журналісткай Аленай Ціхановіч з Прагі і блогеркай Свабоды Настай Захарэвіч.