Ужо сёньня: пачаўся прыём заявак на Прэмію Гедройця

Летась Прэмію Гедройця атрымаў Зьміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга была выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Падзеі 4 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Анонс

Аргкамітэт Прэміі Ежы Гедройця абвясьціў пачатак прыёму заявак ад літаратараў, які працягнецца да 31 траўня. Сёлетні ляўрэат прэміі атрымае чэк на 5000 эўра.

Прэтэндаваць на ўдзел у адборы могуць кнігі:

  • напісаныя па-беларуску ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы;
  • выдадзеныя ў 2017 годзе ў электронным ці папяровым варыянце.

Мяркуецца, што сёлета абіраць найлепшую кнігу 2017 году будуць з улікам меркаваньня чытачоў. Як будзе адбывацца гэты працэс, не канкрэтызуецца.

Фотарэпартаж з уручэньня прэміі Гедройця

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  • кароткія зьвесткі, кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы намінатараў;
  • кароткую творчую біяграфію аўтара альбо сааўтараў;
  • поўную назву і анатацыю кнігі;
  • урывак да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна Аргкамітэтам Прэміі;
  • кнігу ў электроннай вэрсіі ці 2-7 папяровых асобнікаў кнігі;
  • выяву вокладкі кнігі ў электроннай вэрсіі.

У электронным выглядзе заяўкі і кнігі дасылайце на адрас: info@pen-centre.by

Папяровыя кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць на паштовы адрас: 220012, Рэспубліка Беларусь, г. Менск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906.

Дзень у гісторыі

1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.

1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку. 1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.

1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.

2015 — Нямеччына ўпершыню афіцыйна выбачылася перад беларусамі за злачынствы нацыстаў. Гэта зрабіў упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер. Публічныя прабачэньні нямецкі чыноўнік прынёс ад імя фэдэральнага ўраду ў Менску ў прысутнасьці каля 200 удзельнікаў мэмарыяльнай паездкі «Памятаем дзеля эўрапейскай будучыні».

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.

У памяці

1863 — памёр Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў.

1980 — памёр Ёсіф Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.

2005 — памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.