Пра гэта лідэр армянскай апазыцыі, кандыдат на прэм’ер-міністра дзяржавы Нікол Пашыньян заявіў у інтэрвію расейскай газэце «Коммерсант».
«Мы хочам удакладніць, якія пэўныя абавязаньні мы — Расея, Казахстан, Беларусь — адзін перад адным маем, бо нас надта турбуе, калі мы бачым, што Беларусь і Азэрбайджан вельмі збліжаюцца» — сказаў Пашыньян.
Занепакоенасьць гэтым збліжэньнем выказвалі і цяперашнія ўлады Армэніі. Прынамсі, у красавіку сёлета міністэрства абароны Армэніі выказвала шкадаваньне з нагоды паставак Менскам узбраеньняў у Баку.
Тады ж, у красавіку, «Коммерсант» са спасылкаю на сваю крыніцу, блізкую да Мінабароны Беларусі, паведамляў, што cёлета Беларусь можа пачаць пастаўкі ў Азэрбайджан сыстэмы залпавага агню «Палянэз».
У кастрычніку летась, падчас візыту ў Беларусь міністра абароны Азэрбайджану Закіра Гасанава, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён ня мае намеру апраўдвацца за супрацу з Баку ў вайскова-тэхнічнай сфэры.
Наступная табліца паказвае дынаміку таваразвароту паміж Беларусьсю з Азэрбайджанам і Армэніяй за апошнія 4 гады.
|
Азэрбайджан |
Армэнія | ||
Экспарт (млн $) |
Імпарт (млн $) |
Экспарт (млн $) |
Імпарт (млн $) | |
2014 |
318 |
9 |
29 |
9 |
2015 |
285 |
5 |
28 |
8 |
2016 |
135 |
36 |
22 |
10 |
2017 |
150 |
10 |
35 |
8 |
Эканоміка Армэніі меншая, чым Азэрбайджану. У 2017 годзе ВУП Армэніі склаў 11.5 мільярдаў даляраў, Азэрбайджану – 41 мільярд даляраў. Але, як відаць з табліцы, таваразварот Беларусі зь дзьвюма каўкаскімі краінамі непрапарцыйны іх памерам. Імпарт тавараў у Беларусь зь іх прыкладна аднолькавы, у той жа час у 2014-2015 гадах беларускі экспарт у Азэрбайджан пераўзыходзіў экспарт у Армэнію ў 10 разоў. Летась прапорцыя экспартных паставак з Беларусі ў гэтыя дзьве краіны прыблізна адпавядала прапорцыі ў памерах іх эканомікаў.