Дзьве простыя і нечакана лёгкія парады, як захаваць здароўе да старасьці

З аднаго боку, хвароба Альцгаймэра і іншыя дэгенэратыўныя хваробы мозгу застаюцца вельмі шырока распаўсюджанай у сьвеце прычынай старэчай прыдуркаватасьці. А зь іншага, сама колькасьць выпадкаў прыдуркаватасьці ў разьвітых краінах паступова зьніжаецца.

Пра гэта на сайце sharecare. com пішуць дактары мэдыцыны Мэхмэт Оз і Майкл Ройзэн.

Новыя вынікі

Адно з праведзеных дасьледаваньняў паказала, што ў ЗША з 1970-х гадоў колькасьць выпадкаў старэчай прыдуркаватасьці ўпала на 44%. Таксама і новае дасьледаваньне JAMA Internal Medicine выявіла, што з 2002 па 2012 год паказьнікі зьнізіліся на 24%.

Усё больш мэдычных дадзеных сьведчаць пра тое, што прычынай падзеньня колькасьці выпадкаў прыдуркаватасьці зьяўляецца здаровае сэрца. Людзі прымаюць прэпараты для паніжэньня ўзроўню халестэрыну, так званыя статыны, і зьмяншаюць спажываньне чырвонага мяса. Таксама падае і спажываньне салодкіх газаваных напояў.

Дзьве парады

Вось дзьве простыя і, магчыма, для шмат каго нечаканыя парады, як захаваць здароўе да глыбокай старасьці:

1. Для здароўя мозгу надзвычай важная інтэлектуальная нагрузка і захаваньне сацыяльных кантактаў. Калі вы пачняце вывучаць новую мову або будзеце граць у інтэлектуальныя гульні, гэта можа скараціць рызыку захварэць на старэчую прыдуркаватасьць на працягу наступных 10 гадоў на 48%.

2. Для здароўя мозгу таксама надзвычай важна трымаць сардэчна-судзінную сыстэму ў добрай форме. Калі ў вас фіксуецца павышаны ўзровень шкоднага халестэрыну LDL, парайцеся зь лекарам наконт рэгулярнага прыёму асьпірыну і статынаў. Таксама варта выкінуць са свайго рацыёну цукар, сыропы, прадукты з ачышчанага зерня і большасьць тлушчаў, асабліва транстлушчы. Хадзіце 10 тысяч крокаў у дзень (або давайце сабе іншую адэкватную фізычную нагрузку) і кіньце курыць.

І ўбачыце — гэта працуе.