Пра гэтыя зьмены паведамляе агенцтва Белта.
БПМ
Бюджэт пражытковага мінімуму ў цэнах сакавіка 2018 году ў разьліку на месяц на пэрыяд з 1 траўня — 31 ліпеня 2018 году ўстаноўленыя ў памеры Br206,58.
Новы бюджэт пражытковага мінімуму складае:
для працаздольнага насельніцтва — Br229,78, для пэнсіянэраў — Br157,5, для студэнтаў — Br199,75, для дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў — Br132,98, для дзяцей ва ўзросьце ад 3 да 6 гадоў — Br183,35, для дзяцей ва ўзросьце ад 6 да 18 гадоў — Br223,91.
Пэнсіі
Сацыяльныя пэнсіі пэнсіі павялічваюцца: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам зь дзяцінства — да Br227,24, інвалідам зь дзяцінства II групы — Br196,25, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў зь дзяцінства), дзецям у выпадку страты кармільца на кожнае дзіця — Br175,59, інвалідам III групы — Br154,94.
Штомесячная даплата да пэнсіяў непрацуючым пэнсіянэрам складае:
для людзей ва ўзросьце ад 75 да 80 гадоў — Br38,73, для людзей ва ўзросьце 80 гадоў і старэйшым — Br51,65.
Дапамога на дзяцей
Аднаразовая дапамога складае:
пры нараджэньні першага дзіцяці — Br 2065,8, пры нараджэньні другога і наступных дзяцей — Br 2892,12.
Штомесячная дапамога семʼям на дзяцей складае:
у пэрыяд выхаваньня дзіцяці ва ўзросьце да 3 гадоў — Br103,29. на дзіця-інваліда ва ўзросьце больш за 3 гады — Br144,61, на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх семʼях — Br103,29.
Мабільная сувязь
Падвысіліся тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 3%.