Расея ў апошнія дзесяць гадоў агрэсіўна вядзе інфармацыйную вайну супраць Захаду, гаворыцца ў рассакрэчаным дакладзе Кангрэсу ЗША.
Дакумэнт апублікаваны ў пятніцу ў рамках расьсьледаваньня, якое вядуць амэрыканскія заканадаўцы па так званай «справе аб расейскім умяшаньні» ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году ў ЗША.
Камітэт па выведцы Палаты прадстаўнікоў апублікаваў гэты даклад пасьля галасаваньня ў пытаньні аб спыненьні расьсьледаваньня.
Рэспубліканцы прагаласавалі за спыненьне сьледзтва, а таксама прыйшлі да высновы аб адсутнасьці фактаў, якія пацьвярджаюць падазрэньні аб «змове» перадвыбарнага штабу Трампа з Расеяй для перамогі ў выбарах.
Дэмакратычная меншасьць у Кангрэсе раскрытыкавала высновы, зробленыя ў дакладзе адносна «адсутнасьці змовы» з Крамлём. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.