Удзельніцы «Матчынага руху 328» абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны дамагаюцца перагляду Крымінальнага кодэксу.
12 удзельніц Руху пачалі галадоўку 27 красавіка. Патрабаваньні сваякоў асуджаных па артыкуле 328 — асабістая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, стварэньне камісіі па пераглядзе спраў (пачынаючы з 2013 году), а таксама дыфэрэнцыяцыя адказнасьці за нарказлачынствы.
Свабода сабрала асноўныя факты пра прымяненьне артыкула 328 у Беларусі за апошнія гады.