Хірургі Ўнівэрсытэту Джонcа Хопкінса ў амэрыканскім Балтыморы ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі пэніс і машонку. Апэрацыю зрабілі вайскоўцу, які быў паранены выбухам у Аўганістане.
Як паведамілі ва ўнівэрсытэце, апэрацыю правялі яшчэ 26 сакавіка, яна доўжылася 14 гадзін.
Хірургі пры гэтым выкарыстоўвалі пэніс, машонку (без яечкаў) і частку брушной сьценкі ад памерлага донара.
Ва унівэрсытэце кажуць, што пацыент, які пажадаў захаваць ананімнасьць, акрыяў пасьля апэрацыі. Яго павінны выпісаць з бальніцы на гэтым тыдні.
«Спадзяемся, што гэтая трансплянтацыя дапаможа аднавіць амаль нармальную мочавыдзяляльную і сэксуальную функцыю гэтага маладога чалавека», — сказаў 23 красавіка доктар Вэй-Пінг Эндру Лі, кіраўнік аддзяленьня плястычнай і рэканструкцыйнай хірургіі ў мэдычнай школе унівэрсытэту Джонса Хопкінса.