На шматтысячным мітынгу, які прайшоў сёньня вечарам на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, лідэр пратэставага руху, апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян выклаў патрабаваньні пратэстоўцаў, адзначыўшы, што выбары новага прэм'ер-міністра павінны адбыцца цягам тыдня.
Нікол Пашыньян паўтарыў пункты праграмы мірнай зьмены ўлады ў Армэніі. Ён адзначыў, што першы пункт гэтай праграмы, а менавіта адстаўка Сэржа Саргсьяна з пасады прэм’ер-міністра, ужо ёсьць фактам. Згодна з другім пунктам праграмы, на працягу тыдня Нацыянальны сход павінен выбраць прадстаўніка народу прэм’ер-міністрам, пасьля чаго будзе сфармаваны часовы ўрад.
Сэрж Саргсьян падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Армэніі
Што тычыцца датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, то, згодна з Пашыньянам, яны маюць адбыцца «па магчымасьці ў найкарацейшыя лягічныя тэрміны».
Пашыньян таксама паведаміў, што ў сераду, 25 красавіка, у 11 гадзін раніцы, у гатэлі «Марыёт Армэнія» працягнуцца перамовы «вакол парадку мірнай перадачы ўлады ў Армэніі» з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Карэнам Карапэт’янам.
Урок Армэніі: Народ мае значэньне
- Сёньня — 11-ы дзень пратэстаў.
- Апазыцыйны лідэр Нікол Пашыньян абвясьціў аб «рэвалюцыйнай сытуацыі» ў краіне і пачатку негвалтоўнай «аксамітнай рэвалюцыі».
- У нядзелю 22 красавіка Пашыньян, іншыя дэпутаты парлямэнту і яшчэ каля 200 чалавек былі затрыманыя.
- Саргсьян дзесяць гадоў быў прэзыдэнтам Армэніі, правёў канстытуцыйную рэформу, ператварыўшы краіну ў парлямэнцкую рэспубліку, і стаў прэм’ерам.
- Пераход Саргсьяна на пасаду кіраўніка ўраду параўноўвалі з «ракіроўкай» Уладзіміра Пуціна, які пасьля двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў стаў у 2008 годзе прэмʼер-міністрам Расеі.
Чаму ў Армэніі атрымалася