Міністэрства культуры Таджыкістану выдала кнігу пра дрэс-код для жанчын

Не — кароткім спадніцам, дэкальтэ, экстравагантнай вопратцы — у Таджыкістане паступіла ў продаж кніга пра тое, як варта апранацца таджыцкім жанчынам. Кніга, распрацаваная чыноўнікамі Міністэрства культуры, называецца: «Рэкамэндацыі наконт адзеньня для дзяўчат і жанчын».