Аляксандар Лукашэнка з трыма сынамі ў дзень рэспубліканскага суботніка працуе на добраўпарадкаваньні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме — каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласьці.
Трафімава крыніца была адноўлена некалькі гадоў таму па даручэньні Лукашэнкі. Вада ў ёй асьвечаная і ўнікальна чыстая па сваіх уласьцівасьцях. За ёй едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, а нярэдка і з Расеі.
Вядома, што крыніца была адным з любімых месцаў адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў дзяцінстве. З крыніцай яго зьвязвае і сямейная гісторыя. У свой час крыніцу ўладкаваў яго дзед — цясьляр Трахім. Паводле яго імя людзі і сталі называць гэта месца, паведамляе БЕЛТА.
https://www.youtube.com/watch?v=hmMCcrlbu1o