Прыхільнікі апазыцыі ў Армэніі працягваюць вулічныя пратэсты

Мужчына трымае партрэт прэм'ера Саргсяна

Нягледзячы на затрыманьні сотняў пратэстоўцаў у Ерэване, прыхільнікі апазыцыйнага руху, які ўзначальвае дэпутат Нікол Пашыньян, зноў выйшлі на вуліцы Ерэвана ў суботу, каб працягнуць акцыі мірнага грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Дэманстранты, разьбіўшыся на групы, перакрываюць вуліцы і патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Сержа Саргсяна і ўрада. Людзі выходзяць на вуліцы і ў іншых гарадах краіны.

У пятніцу, выступаючы на мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, Нікол Пашыньян выказаў патрабаваньні да ўладаў. У прыватнасьці, ён запатрабаваў адстаўкі новаабранага прэмʼер-міністра Сержа Саргсяна і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

За апошнія некалькі дзён паліцыя не адзін раз папярэджвала дэманстрантаў, што яна мае права ўжыць сілу для разгону «несанкцыянаваных сходаў».