У ЗША дэмакраты падалі пазоў да Расеі, Wikileaks і штабу Трампа

Эмін Агалараў (зьлева направа), Дональд Трамп і Арас Агалараў ў 2013 годзе. Масква, конкурс "Міс Сусьвет".

Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ЗША абвінаваціў урад Расеі, інтэрнэт-рэсурс Wikileaks і выбарчы штаб Дональда Трампа ў змове для аказаньня ўплыву на вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году на карысьць Трампа.

Як паведамляе амэрыканскае выданьне The Washington Post, кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі ЗША патрабуе, каб адказьнікі прызналі намер пранікнуць у кампутарную сетку Дэмакратычнай партыі і распаўсюдзіць выкрадзеную адтуль інфармацыю для ўплыву на вынікі выбараў.

Пазоўнікі лічаць, што дэмакратам нанесена шматмільённая шкода. Паводле іх словаў, хакерскія атакі перашкодзілі дэмакратам мець зносіны з выбаршчыкамі і зьбіраць ахвяраваньні, гаворыцца ў публікацыі The Washington Post. У пазове названая канкрэтная сума шкоды і заяўляецца, што канчатковы памер кампэнсацыі будзе ўстаноўлены ў ходзе судовага разбору — у залежнасьці ад выяўленых памераў шкоды.

Сярод адказьнікаў паказаная расейская ваенная выведка (ГРУ) і бізнэсовец Эмін Агалараў. У сярэдзіне 2016 году года ён нібыта прапанаваў Дональду Трампу-малодшаму сустрэцца з расійскім адвакатам Натальляй Весельніцкай. Маючы сувязі ў Крамлі, яна нібыта валодала інфармацыя пра кандыдата ў прэзыдэнты ЗША, былога дзяржсакратара Гілары Клінтан.

На сустрэчы ад штабу Трампа прысутнічалі Дональд Трамп-малодшы, зяць кандыдата ў прэзыдэнты Джарэд Кушнэр і тагачасны кіраўнік выбарчай кампаніі Пол Манафорт. Паводле словаў сына Трампа, сустрэча яго расчаравала. Інфармацыяй пра сустрэчу зацікавіў спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе меркаванае ўмяшаньне Расеі ў выбары ў ЗША.