Падарожжа ў Замосьце
Your browser doesn’t support HTML5
“Картатэка Сталіна”. За яе сухімі лічбамі артыкулаў, і аднолькавымі фармулёўкамі абвінавачваньняў, стаяць трагічныя лёсы. За кожным прозьвішчам хаваецца гісторыя. Данос, начны арышт, сьлёзы сваякоў. А часам тралпяеш на такія прозьвішчы, якія для НКВД гучалі, як прыманка. Вось, напрыклад, на Случыыне, было рэпрэсана ажно14 чалавек па прозьвішчы Волат. Усе гэтыя Волаты зь мястэцка Замосьце і ваколіцаў. Такое адчуваньне, што карныя органы паставілі сабе мэтай вынішчыць усіх волатаў.
Ці засталіся волаты ў Замосьці? Ці ёсьць нашчадкі тых, каго НКВД вывезла ў Сыбір? З гэтымі пытаньнямі Зьміцер Бартосік і паехаў на Случчыну.