Расея зьняла абмежаваньні зь беларускага вытворцы малочнай прадукцыі. І ўвяла супраць іншага

Рассельгаснагляд зьняў абмежаваньні з аднаго зь беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі і ўвёў у дачыненьні да іншага, паведамляе БелаПан.

Як інфармуе прэс-служба расейскага ведамства, з 8 па 15 красавіка спэцыялістамі Рассельгаснагляду была праведзена інспэкцыя беларускіх. Асноўная ўвага надавалася выкананьню гэтымі прадпрыемствамі вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў заканадаўства Эўразійскага эканамічнага саюза.

16 красавіка Рассельгаснагляд адмяніў часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі з «Нясвіжскага завода дзіцячага харчаваньня». Але ўжо з 17 красавіка ўвеў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расей прадукцыі з прадпрыемства ТАА "Малочныя горкі.

Прычынай такіх мер у дачыненьні да апошняга, як паведамляе Рассельгаснагляд, стала выкарыстаньне прадпрыемствам для ўласнай вытворчасьці прадукцыі іншых прадпрыемстваў, у тым ліку тых, якім забаронены пастаўкі на тэрыторыю Расеі.