Раскамнагляд у сувязі з абмежаваньнем доступу да мэсэнджэру Telegram заблякаваў ужо 16 мільёнаў IP-адрасоў. Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-актывісты, якія вядуць маніторынг блякаваньняў.
Раней у сувязі з блякаваньнем зьвязаных з Telegram IP-адрасоў пацярпелі онлайн-крамы, кур’ерскія службы, «воблачныя» сховішчы інфармацыі, онлайн-гульні, сэрвісы кампаніі Microsoft, мэсэнджэр Viber і расейская сацыяльная сетка «Одноклассники». Гэта адбылося менавіта праз блякаваньне мільёнаў IP-адрасоў амэрыканскіх сэрвісаў Amazon і Google.