Bild: Расея аплачвала прастытутак прэзыдэнту Міжнароднага зьвязу біятляністаў

Андэрс Бэсэбэрг. Архіўнае фота.

У новым расьсьледаваньні сусьветнага антыдопінгавае агенцтва WADA вылукчаныя абвінавачваньні супраць 72-гадовага Андэрса Бэсэбэрга, былога прэзыдэнта IBU (Міжнародны саюз біятланістаў) па фактах атрыманьня хабару і паслуг.

Як піша нямецкае выданьне Bild, Бэсэбэрг больш за 15 гадоў быў цесна зьвязаны з Расеяй. Напрыклад, ён карыстаўся паслугамі прастытутак, якія аплачваліся расейскім бокам. Выданьне сьцвярджае, што менавіта пасьля аднаго з такіх «падарункаў», чыноўнік мог пралябіяваць правядзеньне Чэмпіянату сьвету па біятлёне ў расейскай Цюмені ў 2021 годзе.

Раней ужо зьяўлялася інфармацыя аб тым, што Бэсэбэрг удзельнічаў у хаваньні інфармацыі пра пазытыўныя допінг-пробы і анамальныя паказьнікі біяпашпартоў расейскіх спартоўцаў.