Мірны і Освальд выйгралі тэнісны турнір у ЗША

Максім Мірны і Філіп Освальд пасьля перамогі

Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд перамаглі ў спаборніцтвах парнага разраду на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў у амэрыканскім Х’юстане, паведамляе Беларуская фэдэрацыя тэнісу.

У фінальным матчы Мірны і Освальд перамаглі Андрэ Бэгэмана і Антоніё Санчыча 6:7 (2:7), 6:4, 11:9.Прызавы фонд турніру — 557 тысяч даляраў.

«Без сумненьняў, я набліжаюся да завяршэньня сваёй кар’еры, але ўсё ж спадзяюся прыехаць сюды яшчэ раз у наступным годзе. Хачу аддзячыць свайму партнэру Філіпу за тое, што ён далучыўся да мяне на матчах Кубку Дэвіса ў Расеі на мінулым тыдні. Ён спраўляўся са зьменай гадзінных паясоў і розным надвор’ем. Таксама я хачу падзячыць сваёй дачцэ, мэнэджэру і трэнэру Пэтры. Яна зрабіла выдатную працу на гэтым тыдні», — сказаў Максім Мірны ў прамове пасьля матчу.

Для Мірнага і Освальда гэта трэцяя сумесная перамог. Для 40-гадовага Максіма Мірнага парная перамога ў Хʼюстане стаў 52-м у кар’еры на турнірах Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў.