«Мы тут па рыбе глядзелі, а вы па чарвяках зрабілі». Пад Менскам гадуюць цвыркуноў, каб прадаваць іх за мільёны даляраў

Your browser doesn’t support HTML5

Прадукт, які атрымліваюць з цвыркуноў, — пратэінавая мука для фітнэс-харчаваньня. У Эўропе і ЗША яе ўжо даўно выкарыстоўваюць нават для вырабу хлеба і салодкіх батончыкаў.

Для Беларусі цвыркуны — пакуль нязвыклая ежа, але прадпрымальнік Сяргей Макараў, які стварыў і плянуе значна пашыраць першую ў краіне фэрму насякомых, гатовы гэта зьмяніць.