У выніку сёньняшняга крушэньня вайскова-транспартнага самалёта Іл-76 у Альжыры загінулі 257 чалавек. У ліку загінулых — 10 чальцоў экіпажу. Пра гэта паведамляюць альжырскія сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
Самалёт разьбіўся на падлёце да аэрадрому Буфарык, за 30 кілямэтраў ад сталіцы краіны. Мясцовая прэса паведамляе, што на борце знаходзіліся салдаты альжырскай арміі. Прычыну катастрофы высьвятляюць.