На 10 красавіка Нацыянальны банк вызначыў курс расейскага рубля да беларускага рэкордна нізкім ад пачатку 2018 году.
100 расейскіх рублёў 10 красавіка будуць роўныя 3,3590 беларускага рубля, даляр — 1,9757, эўра — 2,4227.
Кошт расейскага рубля да беларускай валюты цяпер дасягнуў гістарычнага мінімуму за пэрыяд ад 22 чэрвеня 2017 году, тады за 100 расейскіх рублёў давалі 3,2062 беларускіх. Найдаражэйшым у 2018 годзе расейскі рубель быў 11 студзеня — 3,5423 беларускага рубля за 100 расейскіх. З пачатку году расейскі рубель патаньнеў да беларускага на 2%.
У 2018 годзе эўра да беларускага рубля ўмацаваўся на 2,86%, даляр — на 0,15%.
9 красавіка расейскія фондавыя рынкі перажылі рэкордны абвал за 4 гады.
Цяперашняе падзеньне зьвязваюць зь нядаўнім «дапаўненьнем» санкцый ЗША супраць расейскага бізнэсу. Прынцыповае адрозьненьне новага пакету амэрыканскіх санкцый супраць Расеі палягае ў тым, што Вашынгтон упершыню ўнёс у чорны сьпіс прыватныя кампаніі. Абмежаваньні супраць мільярдэра Алега Дзерыпаскі і падкантрольных яму актываў сталіся настолькі шырокімі, што паўстае пытаньне наконт пэрспэктыў выжываньня ягонай бізнэс-імпэрыі. 9 красавіка акцыі кампаніі Дзерыпаскі UC Rusal упалі адразу на 41%