Валянтэры чысьцяць Чэхію ад сьмецьця

У Чэхіі дзясяткі тысяч валянтэраў 7 красавіка бяруць удзел у суботніку «Прыбярэм сьвет, прыбярэм Чэхію», які праводзіцца ў чэскіх гарадах, вёсках, зялёных зонах.

Арганізатарам суботніка зьяўляецца Чэскі саюз абароны прыроды. Добраахвотнікі, у тым ліку школы, грамадзянскія аб’яднаньня, добраахвотныя пажарныя, спартоўцы імкнуцца ліквідаваць стыхійныя звалкі і навесьці парадак ня толькі блізу месца свайго жыхарства.

Сёлета мерапрыемства праходзіць пад патранатам біятляністкі Габрыэлы Коўкалавай, якая паскардзілася, што сьмецьце ў лясах і парках, акрамя іншага, перашкаджае падрыхтоўцы спартоўцаў да спаборніцтваў.

Летась у генэральнай уборцы прынялі ўдзел амаль 100000 чалавек, якія сабралі ў 2500 месцах краіны больш за 1500 кг сьмецьця і адкідаў.

Прэзыдэнта Ісьляндыі злавілі за незвычайным заняткам