«Туды-сюды, і ўсё», — 84-гадовы прафэсар дае ўнівэрсальную параду, як карыстацца гаджэтамі

Your browser doesn’t support HTML5

«Туды-сюды, і ўсё», — 84-гадовы прафэсар дае ўнівэрсальную параду, як карыстацца гаджэтамі

«Ад папяровага — да сучаснага. А далей што будзе — пабачым...» — кажа прафэсар Мікола Савіцкі, які атрымаў у падарунак ад Радыё Свабоды электронную кнігу як пераможца конкурсу «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».

84-гадовы прафэсар Мікола Савіцкі — беларускі навуковец у галіне эканамічнай інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу навуковых прац, слоўнікаў і дапаможнікаў, у тым ліку і на беларускай мове. Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце загадчыкам катэдры інфармацыйных тэхналёгій і дэканам вячэрняга аддзяленьня. У 2001 годзе кіраўніцтва БДЭУ не працягнула з Савіцкім кантракт.

Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».