Фэстываль квір-культуры «Dotyk» меў урачыста адкрыцца ў пятніцу 6 красавіка ў прасторы «Сталоўка XYZ». Адкрыцьцё было адмененае праз апячатваньне памяшканьня, якое належыць заводу, дзяржаўнымі органамі. Музычная вечарына, якая плянавалася на вечар суботы, была спачатку перанесеная ў прастору Squat, а потым цалкам адмененая праз ціск на арганізатараў.
Мэдыя-служба руху «Дзея» распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім сьцьвярджае, што «перашкоды, якія чыняцца фэстывалю дзяржавай, могуць быць зьвязаныя з тым, што фэстываль праводзіцца ў праваслаўны вялікдзень 6-8 красавіка».
Пасьля забароны ўсе заплянаваныя мерапрыемствы перанесьлі ў закрыты фармат і ўвялі папярэднюю рэгістрацыю.
У межах фэстывалю заплянаваныя канфэрэнцыя «Квір-гісторыя ў СССР і на постсавецкай прасторы», публічныя лекцыі, воркшоп, прэзэнтацыя часопісу і канцэрт.
Квір — тэрмін, які выкарыстоўваецца каб пазначыць любую ідэнтычнасьць, адрозную ад традыцыйнай.