Упраўленьне адукацыі Цэнтральнага раёну Менску разаслала па школах і гімназіях разнарадку на велікодную багаслужбу 8 красавіка ў менскім храме Ўсіх Сьвятых.
Згодна зь ёй кожная навучальная ўстанова павінна прадставіць «двух жадаючых» для прысутнасьці на набажэнстве «з удзелам галавы дзяржавы».
Гімназіі і школы, у якія патэлефанаваў карэспандэнт Свабоды, ужо накіравалі сьпісы настаўнікаў.
Загадчыца сэктару выхаваўчай, сацыяльнай і ідэалягічнай працы ўпраўленьня адукацыі Цэнтральнага раёну Менску Галіна Сьмірнова сказала, што такі загад даў аддзел ідэалёгіі адміністрацыі раёну.
«Нам патэлефанавалі і сказалі, што трэба даць прозьвішчы людзей, якія будуць браць удзел у гэтым мерапрыемстве. Патрэбных людзей ужо знайшлі, гэта 30 чалавек», — сказала яна Свабодзе.
Што настаўнікі будуць рабіць на мерапрыемстве, ні ў навучальных установах, ні ў аддзеле ідэалёгіі адміністрацыі Цэнтральнага раёну не сказалі