ЗША ўводзяць новыя шматмільярдныя пошліны на тавары з Кітаю.
Улады ЗША апублікавалі сьпіс тавараў з Кітаю, у дачыненьні да якіх будуць уведзеныя 25-працэнтныя пошліны.
У сьпьске1300 найменьняў прамысловага, транспартнага і мэдыцынскага абсталяваньня кітайскай вытворчасьці. Гэта, у прыватнасьці, запчасткі для самалётаў і спадарожнікаў, аўтамабілі, аб’екты чыгуначнай індустрыі, станкі і мэдыцынскае абсталяваньне. Штогод такімі пошлінамі будзе абкладацца імпарт у ЗША тавараў дадзеных катэгорый у абʼёме 50 мільярдаў даляраў. Злучаныя Штаты апраўдваюць новыя санкцыі жаданьнем пакараць Кітай за крадзеж амэрыканскай інтэлектуальнай уласнасьці.
Пад санкцыі ня трапілі многія прадметы бытавой электронікі, уключаючы мабільныя тэлефоны Apple і пераносныя кампутары Dell, якія зьбіраюцца ў Кітаі, роўна як абутак і адзеньне.
Пэкін, тым ня менш, асудзіў крокі, зробленыя ЗША, і паабяцаў прыняць меры ў адказ. Паводле ацэнак экспэртаў, яны закрануць у першую чаргу амэрыканскай соі, а таксама самалётаў і станкоў.
Станоўчы балянс Кітаю ў гандлі з ЗША дасягнуў у 2017 годзе 375 мільярдаў даляраў. Адміністрацыя Дональда Трампа патрабуе ад кітайскіх партнэраў скараціць яго на 100 мільярдаў.