У цэнтры гораду сабраліся некалькі тысяч чалавек. Паліцыя затрымала мітынгоўца з плякатам «ганьба сьмецьцевым баронам».
А чацьвёра актывістаў руху «Іншая Расея» былі затрыманыя яшчэ пры ўезьдзе ў горад — наўпрост на плятформе.
Пратэстоўцы патрабуюць адправіць у адстаўку мясцовыя ўлады і губэрнатара Маскоўскай вобласьці Андрэя Вараб’ёва. Акрамя таго — ліквідаваць сьмецьцевы палігон «Ядрава». Масавыя акцыі ў Валакаламску праходзяць з пачатку года.
Жыхары скардзяцца на выкіды газу ад звалкі. Сытуацыя абвастрылася пасьля таго, як дзесяткі дзяцей зьвярнуліся ў бальніцы са скаргамі на атручваньне звалачным газам.
Напярэдадні паліцыя затрымала арганізатара акцый супраць сьмецьцевага палігону «Ядрава» Арцёма Любімава. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам паліцыі.