Расейская авіякампанія S7 Airlines 1 чэрвеня адкрые рэйс Масква (Дамадзедава) — Гомель. S7 Airlines (брэнд авіякампаніі «Сібір») уваходзіць у Групу кампаній S7.
Рэйс будзе выконвацца па серадах, пятніцах і нядзелях на самалёце Embraer 170. Час у палёце — 1,5 гадзіны. Мінімальны кошт пералёту туды-назад — 8 351 расейскі рубель або 284 беларускія рублі.
Раней S7 Airlines таксама анансавала пляны пачаць 2 траўня сёлета рэгулярныя рэйсы па маршруце Навасібірск — Менск. Авіябілеты ўжо ў продажы.
Палёты з Навасібірску ў Менск будуць ажыцьцяўляцца на ляйнэрах Airbus A320neo, разьлічаных на перавозку 164 пасажыраў: 8 у бізнэс-клясе і 156 у эканамічнай.
Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.