Жыхары Валакаламску зноў выйшлі на стыхійны мітынг супраць сьмецьцевага палігону

У падмаскоўным Валакаламску ля будынку гарадзкой адміністрацыі прайшоў масавы мітынг. Больш за тысячу гараджан патрабавалі ўвесьці рэжым надзвычайнай сытуацыі пасьля чарговага выкіду звалачнага газу на палігоне «Ядрава», паведамляе тэлеканал «Дождж».

Падчас мітынгу, у будынку адміністрацыі знаходзілася спэцыяльная камісія на чале з часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка Валакаламскага раёну Андрэем Віхаравым. Па яе выніках, чыноўнікі вырашылі, што з 30 сакавіка ў горадзе будзе ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Жыхарам Валакаламск выдадуць сродкі індывідуальнай абароны, а дзяцей з гатовыя адправіць у санаторыі і пансіянаты.

29 сакавіка на падмаскоўным сьмецьцевым палігоне «Ядрава» адбыўся чарговы выкід звалачнага газу. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя серавадароду перавысіла норму ў 12 разоў.

Жыхары Валакаламску патрабуюць зачыніць сьмецьцевы палігон «Ядрава», разьмешчаны ў некалькіх кілямэтрах ад гарадзкой рысы. Яны скардзяцца на непрыемны пах і некалькі разоў ладзілі мітынгі, а таксама спрабавалі перакрыць уезд на звалку.