У Беларусі чацьвёрты раз за сакавік даражэе паліва

Ад 30 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляецца на сайце канцэрну «Белнафтахім». Гэта чацьвёртае павышэньне цэнаў за месяц і другое за тыдзень.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 25 капейкі за літар,
  • АІ-95 — 1 рубель 33 капейкі,
  • АІ-98 — 1 рубель 54 капейкі,
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 36 капеек.

Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 24 сакавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо пяты раз, агулам ад 6 да 16 капеек на розныя віды паліва. За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.