Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год дзеяньне санкцый за кібэратакі супраць Злучаных Штатаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.
Вашынгтон упершыню ўвёў санкцыі 1 красавіка 2015 года. У канцы сьнежня 2016 году іх пашырылі. Тады ў санкцыйны сьпіс трапілі ФСБ Расеі, былое Галоўнае выведвальнае кіраваньне і яго кіраўніцтва, а таксама шэраг зьвязаных зь імі кампаній. Уключэньне ў санкцыйны сьпіс прадугледжвае забарону на ўезд, а таксама замарозку актываў на тэрыторыі ЗША.
Пасьля прыняцьця ўказа ў 2016 годзе ЗША выслалі 35 расейскіх дыпляматаў. Іх западозрылі ў сувязях з расейскай выведкай. Акрамя таго, амэрыканскія ўлады арыштавалі два аб’екты нерухомасьці, якія належаць Расеі — у штатах Мэрылэнд і Нью-Ёрк.