У Расеі абвясьцілі 28 сакавіка днём жалобы па ахвярах пажару ў Кемераве

28 сакавіка абвешчанае Ўсерасейскім днём жалобы па ахвярах пажару ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», дзе, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Да гэтага жалобу абвясьцілі восем расейскіх рэгіёнаў. У некалькіх гарадах, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург, пройдуць як стыхійныя, так і афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць аб загінулых.

Сваякі пацярпелых ад пажару, а таксама СМІ і карыстальнікі сацыяльных сетак раней выступілі з крытыкай уладаў, якія не абвясьцілі жалобу напярэдадні, калі стаў вядомы маштаб таго, што здарылася.

Your browser doesn’t support HTML5

«Машы дзесяць, Косьцю восем. Вось яны ўсе мае...» У Кемераве расьце колькасьць ахвяраў

У Кемераве ля будынку адміністрацыі з раніцы аўторка праходзіць стыхійны мітынг, удзельнікі якога патрабуюць пакараць вінаватых у тым, што здарылася, і расказаць аб рэальнай колькасьці ахвяраў. Афіцыйным дадзеным ня вераць многія сваякі наведвальнікаў, якія апынуліся заблякаванымі ў будынку падчас пажару. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, у сьпісе загінулых і зьніклых бязь вестак, які складае ініцыятыўная група ўдзельнікаў мітынгу — 85 чалавек.


Стыхійны мітынг у Кемераве працягваецца, Пуцін не прыйшоў. ВІДЭА, ФОТА