27 сакавіка на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў абвінаваціў расейскую апазыцыю ў тым, што яна выкарыстоўвае пажар з мноствам ахвяраў у сваіх мэтах.
«Пачалося, як звычайна, на горы на людзкім уся гэтая апазыцыйная сіла, яны ў момант прыехалі. Ідуць па дамах, ідуць на прадпрыемствы, якія побач разьмешчаны, у жылы сэктар. Сёньня там недзе чалавек 200. Гэта наогул не сваякі загінулых. Гэта тыя, хто пастаянна скандаліць. Мы працуем зь імі і кажам: «Нельга, гэта блюзьнерства, калі гора, а ты спрабуеш на гэтым вырашыць нейкія свае праблемы», — сказаў ён.
Тулееў таксама прынёс Пуціну асабістыя прабачэньні «за тое, што адбылося на нашай тэрыторыі».
Каля пяці гадзін у цэнтры Кемерава праходзіць несанкцыянаваны стыхійны мітынг. Каля будынка адміністрацыі рэгіёну сабраліся каля чатырох тысяч чалавек. Сярод іншага мітынгоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і патрабуюць яго адстаўкі.
У пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» 25 сакавіка паводле афіцыйных дадзеных загінулі 64 чалавекі (з 25 апазнаных — 13 дзеці).
Your browser doesn’t support HTML5