25 сакавіка беларусы адсьвяткавалі сотыя ўгодкі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Дзень Волі сацыяльныя сеткі напоўнілі дзясяткі тысяч фота і відэа ўдзельнікаў сьвяткаваньняў. Большасьць іх запосьцілі людзі, якія адзначалі 25 сакавіка на пляцоўцы ля Опэрнага тэатру ў Менску. Свабода сабрала здымкі беларусаў, якія адзначылі стагодзьдзе БНР у незвычайных для гэтага сьвята месцах.