Ацэньваем вынікі адзначэньня 100-годдзя БНР. У студыі Радыё Свабода — адзін зь лідэраў руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, адзін з арганізатараў канцэрту на Дзень Волі Павал Белавус, прадстаўніца руху салідарнасьці «Разам» Алена Таўстая, а таксама журналісты Аляксандра Дынько і Віталь Цыганкоў.