Як беларусы Чэхіі сьвяткавалі стагодзьдзе БНР. ФОТА
Беларусы Чэхіі ўшанавалі памяць дзеячоў БНР на Альшанскіх могілках Прагі. Так, каля 50 чалавек адведалі магілы былых прэзыдэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі, дзе ўсклалі кветкі і прачыталі памінальную малітву.
Айцец Андрусь Абламейка (зьлева) чытае малітву.
Сярод прысутных была і дзейная старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Айцец Андрусь Абламейка, Івонка Сурвіла і Сяргей Навумчык
На ўрачыстым адкрыцьці дошкі на магіле консула БНР Мікалая Вяршыніна. На фота праўнучкі Міколы Вяршыніна. У цэнтры: Івонка Сурвіла і Сяргей Кнырэвіч.
Беларусы таксама сталі госьцямі ўрачыстага прыёму ў Праскай ратушы, заля якой зьяўляецца адным з найбольш прэстыжных месцаў ня толькі Прагі, але і ўсёй Чэскай Рэспублікі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступае са сьвяточнай прамовай падчас прыёму ў Праскай ратушы
Гісторык, пісьменьнік і журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка выступае са сваёй прамовай з нагоды 100-летняга юбілею БНР.
Падчас афіцыйнай часткі адбылося і прамое ўключэньне з Менска, дзе каля опэрнага тэатру праходзіў мітынг і канцэрт.
Для замежных гасьцей мерапрыемства працавалі перакладчыкі. На фота — актывістка і перакладчыца Крысьціна Шыянок.
Сярод прысутных было досыць шмат дзяцей, якім спадабалася быць часткай ўрачыстага сьвята.
Выступіў і вядомы беларускі падарожнік і півавар Кірыл Якімовіч, які распавёў пра сваё адзіночнае падарожжа пешшу па Ісляндыі.
Некалькі песень для гасьцей выканаў Алесь Кот-Зайцаў, саліст гурту Босае Сонца.
У канцы афіцыйнай часткі флейтыстка Яніна Аляхновіч выканала гімн «Магутны Божа».
Кірыл Якімовіч са сваёй сям'ёй перад сьвяточным фуршэтам і неафіцыйнай часткай мерапрыемства.
Пасьля сваёй прамовы Кірыл Якімовіч прадставіў сваё адмыслова зваранае да сьвята піва пад назвай "Сто год"
Сустрэча сяброў падчас неафіцыйнай часткі і фуршэту.
Падчас фуршэту
Сумеснае фота згуртаваньня беларусаў Чэхіі.