Паслы Расеі ў Латвіі, Літве і Эстоніі выкліканыя ў панядзелак у міністэрства замежных спраў гэтых балтыйскіх краін. Пра гэта паведамілі ТАСС дыпляматычныя крыніцы. Амбасадар у Латвіі Яўген Лук’янаў выкліканы ў МЗС.
У МЗС Эстоніі гэтую інфармацыю камэнтаваць адмовіліся. СМІ таксама паведамляюць аб выкліку ў МЗС Польшчы пасла Расеі Сяргея Андрэева.
На сустрэчы ў Брусэлі на мінулым тыдні лідэры дзяржаў і ўрадаў Эўразьвязу прынялі рашэньне адклікаць з Масквы для кансультацый амбасадара ЭЗ у Расеі Маркуса Эдэрэра пасьля атручваньня экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў ангельскім Солсбэры.