Дзяржаўны бюджэт ЗША ў памеры 1,3 трыльёна даляраў, падпісаны на днях прэзыдэнтам Дональдам Трампам, прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі.
У адпаведнасьці з дакумэнтам установам фэдэральнага ўраду забараняецца прадастаўляць новыя гранты Расейскай Фэдэрацыі альбо заключаць зь ёй або з краінамі, якая падтрымалі анэксію Крыму, камэрцыйныя дагаворы. Амэрыканскім прадстаўнікам у міжнародных фінансавых арганізацыях даручана галасаваць супраць любых ініцыятываў, якія ставяць пад сумненьне сувэрэнітэт ці тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Таксама прадугледжана павелічэньне да 250 мільёнаў фінансаваньня спэцыяльнага фонду пры Дзярждэпартамэнце, закліканага супрацьстаяць распаўсюджваньню расейскага ўплыву ў сьвеце, у прыватнасьці, з дапамогай умацаваньня незалежнасьці расейскага сэгмэнта інтэрнэту.
Такім чынам, рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе выказалі незадаволенасьць марудлівасьцю, зь якой адміністрацыя ўводзіць у жыцьцё апошнія антыкрамлёўскія санкцыі.