Як паведамілі ў твітэры беларускія праваабаронцы, падчас мітынгу ў Кіеўскім скверы, які арганізоўвала Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыя БНФ, былі затрыманыя два чалавекі, у тым ліку фігурант «справы патрыётаў», колішні лідэр «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі.
Высветлілі - затрыманы Міраслаў Лазоўскі "для высвятлення асобы", хаця пашпарт быў. Напэўна, #БНР100 не для ўсіх( https://t.co/ZBAOkcrHNI
— #ControlBY (@control_by) March 24, 2018
Паведамляецца, што Лазоўскага пасадзілі ў сіні мікрааўтобуск менскага АМАПу для праверкі дакумэнтаў і зьвезьлі. Разам з Лазоўскім затрыманы Кастусь Касяк — прэсавы сакратар грамадзкай кампаніі «Будзьма». Аднак праз кароткі час іх адвезьлі на месца затрыманьні і адпусьцілі.
адпусцілі Кастуся і Міраслава - выбачыліся і павернулі адкуль узялідзякуй @GUVD_Minsk #БНР100
— #ControlBY (@control_by) March 24, 2018
Незадоўга да праверкі Лазоўскі выказваўся ў жывым эфіры Свабоды пра леташні арышт: «Дзякуй Богу, што гісторыя не паўтараецца, на свабодзе нашмат лепей,» — казаў ён.