Падчас аднаго зь нядаўніх пратэстаў у Рызе супраць павелічэньня долі навучаньня на дзяржаўнай мове. Арганізатарамі пратэстаў супраць гэтага выступаў «Расейскі саюз Латвіі».
У Латвіі Сэйм ухваліў папраўкі да закона аб адукацыі, тычыцца пераходу на латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі.
Як паведамляецца на сайце Сэйму, пераход будзе паступовым і завершыцца да 2021/2022 навучальнага году.
Паводле паправак, у праграмах адукацыі нацыянальных меншасьцяў ня менш за 50% прадметаў павінны выкладацца на латыскай у 1-6 клясах, а ў 7-9 клясах — ня менш за 80%.
Папраўкі ў дачыненьні да мовы навучаньня ў 1-7 клясах набудуць моц 1 верасьня 2019 году, 8, 10 і 11 клясах — 1 верасьня 2020 году, а ў 9 і 12 клясах — 1 верасьня 2021 году.
«Афіцыйная мова як мова навучаньня зьяўляецца важнай перадумовай забесьпячэньня роўных магчымасьцяў для ўсёй моладзі. Гэта пытаньне моўных навыкаў, а таксама сацыяльнай згуртаванасьці. Пераход павінен быць адбыцца даўно, у 1990-х гадах. Сёньня мы не павінны абмяркоўваць неабходнасьць пераходу, а засяродзіцца на практычных аспэктах ініцыятывы», — сказаў старшыня камітэту ў пытаньнях адукацыі, культуры і навукі Олдыс Адамовіч.
Ён адзначыў, што пераход не павінен успрымацца як пагроза для нацыянальных меншасьцяў, паколькі гэта не прадугледжвае пазбаўленьне дзяцей магчымасьці вывучаць родную мову, а ў школах будуць курсы па літаратуры, культуры і мовы нацменшасьцяў.
Цяпер у Латвіі ў школах для нацыянальных меншасьцяў (у першую чаргу расейскай) 60 адсоткаў выкладаньня ажыцьцяўляецца на дзяржаўнай мове, 40 адсоткаў — на мове меншасьці. Рэформа адукацыі ў Латвіі прадугледжвае, што навучаньне на латыскай складзе 80 адсоткаў, на мове меншасьці — 20.
Расейцы і «рускамоўныя» ў Латвіі ўжо некалькі разоў пратэставалі супраць гэтага. Арганізатарам пратэстаў кожны раз выступаў «Расейскі саюз Латвіі». Паводле дадзеных латвійскіх спэцслужбаў, гэтая палітычная партыя зьвязаная з Крамлём і атрымлівае фінансаваньне ад Міністэрства замежных спраў Расеі.