Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў чацьвер падпісаў указ аб увядзеньні шэрагу пошлін і абмежаваньняў на кітайскія тавары. Ён таксама даручыў распрацаваць меры па абмежаваньні кітайскіх інвэстыцый у Злучаныя Штаты.
У Белым доме заявілі, што Кітай згубіць каля 50 мільярдаў даляраў ад новых амэрыканскіх мытаў. Пералік тавараў, на якія распаўсюджваецца пошліна, падрыхтуюць на працягу двух тыдняў.
Трамп адзначыў, што гэтыя меры «даўно насьпявалі». На яго думку, атрыманьне Кітаем выгады ад гандлю з ЗША выйшла з-пад кантролю. Трамп таксама адзначыў, што «Эўразьвяз і Паўднёвая Карэя таксама вядуць несумленны гандаль».
9 сакавіка Трамп зацьвердзіў імпартныя пошліны на сталь і алюміній. У адказ Брусэль паабяцаў прыняць меры ў адказ, але ЗША часова вывелі краіны Эўразьвязу і шэраг іншых краін з-пад дзеяньня новых пошлін.