Адзін зь лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас жывой трансьляцыі ў Фэйсбуку камэнтуе затрыманьні ініцыятараў шэсьця на Дзень Волі, а таксама адказвае на пытаньні сваіх падпісантаў.
Асноўныя тэзісы Дашкевіча:
— стратэгія адзначаць сьвята каля Опэрнага мітынгам і канцэртам — слушная. У выступах скажуць і выкажуць пратэст супраць затрыманьняў.
— улады маглі дазволіць і шэсьце. Нічога страшнага не адбылося б, каб некалькі сотняў людзей прайшліся б вуліцамі гораду.
— стратэгія ўладаў — аслабіць апазыцыю, паглыбіць раскол.
— нам трэба думаць, разважаць, маліцца і спрабаваць зрабіць так, каб не паглыбіць раскол.
— усе, хто будзе адзначаць сьвята каля Опэрнага, павінны ня толькі сьвяткаваць, але і патрабаваць вызваленьня арыштаваных.
21 сакавіка ў Менску пачаліся затрыманьні забароненага Менгарвыканкамам шэсьця на Дзень Волі. Уладзімера Някляеў і Максім Вінярскі арыштаваныя на 10 сутак, Вячаслаў Сіўчык — на 5 сутак.