Сьвята Незалежнасьці на вялікім экране ў цэнтры Менску. ФОТА, ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Сьвята незалежанасьці на вялікім экране ў цэнтры Менску

Абвестка пра санкцыянаванае сьвята ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дэманструецца на самым вялікім экране сталіцы — на сьцяне гандлёвага цэнтру «Галерэя».

Канцэрт-мітынг у Менску пачнецца 25 сакавіка а 13-й гадзіне каля Опэрнага тэатру. Бел-чырвона-белыя сьцягі дазволеныя, але будуцьміліцэйскія кардоны.

На канцэрце маюць выступіць гурты Akute, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разьбітае сэрца пацана», сьпевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юры Стыльскі, музычная праграма «Сьпеўнага сходу» і выступ актораў «Свабоднага тэатру», бліжэй да сьвята будуць анансаваныя таксама іншыя выступоўцы. Дачка Лявона Вольскага Адэля Вольская засьпявае песьні бацькі.