Затрыманы ўдзень 21 сакавіка палітык Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў палітык Ігар Лялькоў.
«Відаць, будзе адбываць раней прысуджаныя 5 сутак. Да 26 сакавіка», — сказаў Лялькоў.
У кастрычніку 2017 году суд Партызанскага раёну Менску завочна асудзіў Вячаслава Сіўчыка на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі на Дзень вайсковай славы 8 верасьня.
Максіма Вінярскага, затрыманага раніцай 21 сакавіка, асудзілі на 10 сутак за акцыю салідарнасьці з сайтам «Хартыя-97», заблякаванага ў Беларусі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на актывіста Леаніда Кулакова.
«Макса зь Першамайскага РУУС зьвезьлі ў суд і там далі 10 сутак 13 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў», — сказаў Кулакоў.
Таксама 21 сакавіка затрымалі прыхільнікаў забароненага ўладамі шэсьця на Дзень Волі Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага. Мікола Статкевіч не выходзіць з дому.