24 сакавіка 2018 году ў Менску пройдзе ўрачыстае паседжаньне грамадзкасьці з канцэртам і прыёмам, прысьвечанае стагодзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Імпрэза распачнецца гімнам БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў выкананьні Сьпеўнага сходу на чале зь Сержуком Доўгушавым.
А 17-й адбудзецца адкрыцьцё паседжаньня, удзел у якім возьмуць у тым ліку ганаровы старшыня аргкамітэту акадэмік Радзім Гарэцкі і дзейны старшыня аргкамітэту Мікола Купава. На мерапрыемства запрасілі міністра замежных спраў Беларусі Уладзімера Макея.
Будзе агучаны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, выступіць дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995) Лявон Баршчэўскі.
Імпрэза працягнецца канцэртам, на якім выступяць Зьміцер Вайцюшкевіч і народны фальклёрны ансамбль «Тутэйшая шляхта».
Сход адбудзецца ў івэнт-прасторы «210 мэтраў» па адрасе вул. Чапаева, 3.
Мапа #БНР100: што дзе будзе ў Беларусі і сьвеце. Абнаўляецца:
Свабода склала мапу з разнастайнымі імпрэзамі, канцэртамі, мітынгамі і вечарынамі, прысьвечанымі 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.